Дэградацыя сістэмы адукацыі і навуковых даследаванняў у Беларусі ў 2023 годзе ўзмацнілася - гэта меркаванне экспертаў у сферы адукацыі, якія далі каментары выданню Позірк.
"У 2023 годзе праводзілася актыўная русіфікацыя сістэмы адукацыі. Наступ "русского мира" выяўляўся ў скарачэнні набору на спецыяльнасці, звязаныя з беларускай мовай і літаратурай, выключэнні са школьнай праграмы рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", абвяшчэнне "экстрэмісцкім" зборніка твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча"
- сказаў эксперт Павел Церашковіч
Пачынаючы з 2020 года сур'ёзным рэпрэсіям падвергліся настаўнікі і выкладчыкі па ўсёй краіне, якія былі не згодныя з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў прэзідэнта. У 2021 і 2022 гадах колькасць выкладчыкаў ВНУ скарацілася на 1,5 тыс., або на 8%. Колькасць настаўнікаў стала менш на 6 тыс. (-5,6%)
“Сфера адукацыі-адна з тых, якія ў найбольшай ступені пацярпелі ад рэпрэсій. Улада перабудоўвае сістэму адукацыі, выкарыстоўвае яе як інструмент індактрынацыі і ідэалагічнага тэрору”
- выказаўся эксперт.
Але сістэма выбудаваная такім чынам, што яна імкнецца ізаляваць менавіта лідараў меркаванняў, - падобнай небяспекай для чыноўнікаў сталі менавіта выкладчыкі, асабліва гэта закранула тых, чыя спецыяльнасць была звязаная з вывучэннем беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Беларусі.
Расійскія ВНУ павялічваюць набор менавіта лепшых студэнтаў з Беларусі, падкупляючы тых стыпендыямі. За апошнія чатыры гады колькасць такіх стыпендый павялічылася ў 18 разоў.
🔊 Сфера адукацыі і навукі - галоўная інвестыцыя любой дзяржавы. Мы часта распавядалі пра тое, як дэградуе вытворчасць у Беларусі ў апошнія гады, - гэта часта звязана з тым, што Беларусь з краіны з прамысловасцю і навукай, якая развіваецца, адміністрацыя Лукашэнкі ператварае ў "зборачны цэх" для краін, якія не патрабуюць высакаякаснай прадукцыі. Кіраўніцтва Расеі з папушчальніцтвам Лукашэнкі робіць усё, каб знішчыць самастойную будучыню і развіццё нашай краіны.